Аддзел арганізацыі пасажырскіх перавозак

Асноўнымі функцыямі аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак з'яўляюцца:

- фарміраванне гарадской і загараднай маршрутнай сеткі;

- вызначэнне перспектыўных і бягучых патрэбаў у транспартнай працы для забеспячэння перавозак пасажыраў гарадскім і прыгарадным транспартам;

- планаванне памераў руху на гарадскіх і прыгарадных маршрутах пасажырскага транспарту з мэтай найбольш поўнага і своечасовага задавальнення патрэбаў насельніцтва г. Мінска ў здзяйсненні паездак;

- ўлік, аналіз і кантроль выканання гарадскога і прыгараднага заказу пасажырскага транспарту ў рэгулярных зносінах і іншых эксплуатацыйных паказчыкаў яго працы, а таксама інфармацыі, якая прадастаўляецца перавозчыкамі і дыспетчарамі таксі ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі;

- правядзенне масавых і выбарачных мэтавых абследаванняў пасажырапатокаў на гарадскіх і прыгарадных маршрутах;

- рэгуляванне інтэрвалаў руху па маршрутах і ўнясенне змяненняў у расклад (графікі) руху рухомага складу, іх каардынацыя для розных відаў пасажырскага транспарту;

- садзейнічанне паляпшэнню арганізацыі дзейнасці ў г. Мінску суб'ектаў гаспадарання, якія выконваюць аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах і аўтамабільныя перавозкі пасажыраў аўтамабілямі-таксі (перавозчыкі), а таксама суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць прыём і перадачу заказаў на перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі (дыспетчары таксі) ;

- дыспетчарызацыя пасажырскіх перавозак на гарадскім і прыгарадным транспарце;

- пашпартызацыя маршрутаў перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах;

- разгляд ва ўстаноўленым парадку зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях транспартнага абслугоўвання.

Падпісацца на рассылку навін
2
1
8
3
4
5
6
7