Рашэнне Мiнгарвыканкама ад 29.04.2010 № 1007

«Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарта ў рэгулярных зносінах у горадзе Мінску»

Рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 29.04.2010 № 1007

 «Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарта ў рэгулярных зносінах у горадзе Мінску»

 На падставе падпункта 1.3 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1.     Устанавіць тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання ў рэгулярных зносінах у горадзе Мінску:

 1.1.  у аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў, трамваях, тралейбусах, метро - у памеры 700 рублёў за адну паездку;

 1.2.  у аўтобусах экспрэсных маршрутаў - у памеры 1100 рублёў за адну паездку.

 2. Устанавіць гранічныя максімальныя тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў іншымі відамі транспарта (акрамя транспарта агульнага карыстання) у рэгулярных зносінах у горадзе Мінску:

 2.1.  у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг - у памеры 1100 рублёў за адну паездку;

 2.2.  у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай менш за 5000 кг пры працягласці маршруту:

 да 10 км уключна - у памеры 1750 рублёў за адну паездку;

 больш за 10 км - у памеры 2250 рублёў за адну паездку.

 3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

 4. Устанавіць кошт месячных, дэкадных i на 1/2 месяца праязных бiлетаў на гарадскія перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

 5. Устанавiць, што бiлеты на адну паездку папярэдняга намiнальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяцi дзён з дня змянення тарыфаў.

 6. Устанавіць тарыфы на гарадскія перавозкі ручной паклажы ўсімі відамі транспарта у рэгулярных зносінах у горадзе Мінску ў памеры 700 рублёў за адно месца ручной паклажы.

 7.  Устанавіць, што пры аплаце перавозкі ручной паклажы ў транспарце агульнага карыстання выкарыстоўваюцца білеты на адну паездку пасажыра.

 8. Тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарта ў рэгулярных зносінах, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.

 9.  Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi самастойна ўстанаўліваюць пэўны ўзровень тарыфаў на гарадскія перавозкі пасажыраў іншымі відамі транспарта (акрамя транспарта агульнага карыстання) у рэгулярных зносінах, якія не перавышаюць гранічныя максімальныя тарыфы, устаноўленыя дадзеным рашэннем.

 10.  Камунальнаму транспартнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс":

 10.1. забяспечыць залiчэнне намiнальнага кошту бiлетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыццi бiлетаў па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрмiну iх дзеяння;

 10.2. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў транспарце агульнага карыстання;

 10.3. папярэдне, але не пазней чым за адзін дзень, iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарта ў рэгулярных зносінах у горадзе Мінску праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

 10.4. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у транспарце агульнага карыстання праз кiёскi гандлёвага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Белсаюздрук", рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства паштовай сувязi "Белпошта", рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства электрасувязi "Белтэлекам", сетку ўласных кiёскаў па распаўсюджваннi бiлетнай прадукцыi, гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi i кандуктарамi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах.

 11.  Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным транспартным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў.

 12.  Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў транспарта агульнага карыстання, права на праезд у аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў транспарта агульнага карыстання.

 13.  Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на чатыры вiды транспарта агульнага карыстання (аўтобус - тралейбус - трамвай - метро), права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў транспарта агульнага карыстання.

 14.  Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў транспарта агульнага карыстання, права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў транспарта агульнага карыстання з даплатай у памеры 400 рублёў.

15.  Сумяшчальны з метро праязны бiлет на папяровым носьбiце сапраўдны толькi пры наяўнасцi пластыкавай карты з магнiтнай паласой для праезду ў метро на адпаведны перыяд.

16.  Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 25 лютага 2010 г. № 435 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 59, 9/29815).

 17.  Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.

 18.  Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублікаванню ў газеце "Минский курьер".

 19.  Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Дадатак да рашэння Мiнскага гарадскога

выканаўчага камiтэта 29.04.2010 № 1007

 Кошт праязных білетаў на гарадскія перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання (рублёў)

№ п/п

Вiды бiлетаў

Месячныя

Дэкадныя

На 1/2 месяца

1.

На адзiн вiд транспарта (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) 

27 600

9700

14 550

2.

Аўтобус-экспрэс

38 500

13 550

20 300

3.

На два вiды транспарта (аўтобус - тралейбус, аўтобус - трамвай, трамвай - тралейбус, аўтобус - метро, тралейбус - метро, трамвай - метро)

36 850

12 950

19 400

4.

На тры вiды транспарта (аўтобус - тралейбус- трамвай, аўтобус - тралейбус - метро, аўтобус - трамвай - метро, трамвай - тралейбус - метро)

43 950

15 400

23 150

5.

На чатыры вiды транспарта (аўтобус - тралейбус - трамвай - метро)       

49 700

26 200

17 450

Комментарии

Для того чтобы оставить комментарий, вам необходимо зарегистрироваться.

Зарегистрироваться
11
12
13
2
3
4
5
6
7
8
9
10