Асноўнымі функцыямі аддзела дыспетчарызацыі прыгарадных i мiжгароднiх перавозак з'яўляюцца:
- дыспетчарызацыя экспрэсных аўтобусных маршрутаў (маршрутных таксі);
- распрацоўка раскладаў руху экспрэсных аўтобусных маршрутаў;
- забеспячэнне насельніцтва інфармацыяй аб рабоце экспрэсных аўтобусных маршрутаў;
- фарміраванне прыгараднай маршрутнай сеткі;
- вызначэнне перспектыўных і бягучых патрэбаў у транспартнай працы для забеспячэння перавозак пасажыраў прыгарадным транспартам;
- планаванне памераў руху на прыгарадных маршрутах пасажырскага транспарту з мэтай найбольш поўнага і своечасовага задавальнення патрэбаў насельніцтва Мінскага раёна ў здзяйсненні паездак;
- ўлік, аналіз і кантроль выканання прыгараднага заказу пасажырскага транспарту ў рэгулярных зносінах і іншых эксплуатацыйных паказчыкаў яго работы;
- правядзенне масавых і выбарачных мэтавых абследаванняў пасажырапатокаў на прыгарадных маршрутах;
- рэгуляванне інтэрвалаў руху па маршрутах і ўнясенне змяненняў у расклад (графікі) руху рухомага складу, іх каардынацыя для розных відаў пасажырскага транспарту;
- пашпартызацыя прыгарадных маршрутаў перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах;
- разгляд ва ўстаноўленым парадку зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях транспартнага абслугоўвання Мінскага раёна.